Традыцыйным дзействам многіх абласных святаў, у тым ліку і дажынак, з’яўляецца “Бітва лесарубаў”. Паказальныя спаборніцтвы мужных вальшчыкаў лесу сабрала шматлікіх прыхільнікаў конкурсаў лесарубаў і ў Вялікай Бераставіцы.
Гудзелі бінзапілы, разляталіся трэскі – спаборнічалі вальшчыкі Бераставіцкага і Роскага лясніцтваў.
Абразанне сукоў, эстафета, дакладная распілоўка, спаборніцтвы на самы тонкі зрэз – лесарубы прадэманстравалі сапраўдны прафесіяналізм. І былі ўзнагароджаны за яскравае відовішча бурнымі апладысментамі і падтрымкай гледачоў.
Бераставіцкае лясніцтва прадстаўлялі вальшчыкі лесу Дмітрый Ражынскі і Сяргей Дайняк.
Святлана Ганчарова, фота аўтара