Сям’я – пачатак усіх пачаткаў. Школьнікі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Сямейны куфар”

Лента новостей Наши дети Образование Общество

Кожнаму чалавеку вядома, што ўсё пачынаецца з сям’і. Гэта месца, якое нас саграе, аберагае. Сям’я патрэбна і малому, і даросламу чалавеку.

Менавіта сям’і быў прысчвечаны адзін з дней тэматычнай смены “Каб мова родная гучала!” выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі “Дружба”. Школьнікі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В. Прытыцкага прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Сямейны куфар”. Дзеці складалі прымаўкі пра сям’ю, адгадвалі загадкі па тэме. Цікавым стаў для ўдзельнікаў гульні конкурс “І жартам, і ў сур’ёз”.

Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы назвалі галоўныя сямейныя каштоўнасці і традыцыі, а таксама пачаставаліся “Бацькоўскімі прысмакамі”.

Наталля Гуштын, дырэктар выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі “Дружба”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *