Сельгаспрадпрыемствы Бераставіччыны шчыра і сардэчна віталі гасцей раённых Дажынак на сваіх падвор’ях.

Пляцоўкі здзіўлялі сваёй індывідуальнасцю, сваім цудоўным фальклорным стылем, сваім палётам фантазіі.


Каларытныя інсталяцыі і фотазоны, выступленні артыстаў, гульні і конкурсы – кожная гаспадарка прапанавала насычаную забаўляльную праграму.




На алекшыцкай пляцоўцы можна было пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні – тушанай бульбай і капустай з мясам, паласавацца смажанымі на патэльні піражкамі з капустай.





На пархімаўскім падворку смажылі шашлык з дапамогай … веласіпеда.




На эйсмантаўскім вучыліся побытавым танцам.


Усё ж такі якое маляўнічае, вясёлае і хлебасольнае свята – “Дажынкі”! У аграгарадку Вялікія Эйсманты яно прайшло ярка і з размахам.










Святлана ГАНЧАРОВА
Фота аўтара
Больш здымкаў глядзіце па спасылцы https://disk.yandex.by/d/_JyD41ncvli9Mg