У рамках Тыдня бацькоўскай любові ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Знайка» Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у літаратурных чытаннях пад назвай «Самай лепшай матулі на свеце”.
Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята Дня маці, даведаліся якое значэнне яно мае для кожнага беларуса і як яго адзначаюць на Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы, гумарыстычныя прыпеўкі, спявалі разам песні пра матуль. Дзеці расказалі, як будуць віншаваць са святам самага лепшага і роднага чалавека на свеце – сваю матулю. Адбылося знаёмства з дзіцячай літаратурай, прысвечанай тэме мацярынства. Юныя чытачы выбралі сабе твор па густу.
Напрыканцы мерапрыемства кожны прыйшоў да высновы: няма лепшага падарунка для маці, чым здаровыя, паслухмяныя дзеці, якія выдатна вучыцца і растуць добрымі людзьмі.
Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”