Работнікі культуры Бераставіцкага раёна атрымалі ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята

Актуально Лента новостей Общество

У пятніцу, 8 кастрычніка, работнікі культуры Бераставіцкага раёна атрымалі віншаванні і ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята, якое будзе адзначацца ў нядзелю.

Старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі работнікаў культуры з прафесійным святам, пажадалі творчага натхнення і выказалі ўдзячнасць за іх працу і ўклад у развіццё культурнай сферы Бераставіччыны.

Эпідэміялагічныя ўмовы і абмежаванні прымушаюць ўсё грамадства працаваць і ўзаемадзейнічаць па-новаму. Галіна культуры – не выключэнне. За прайшоўшы час установы культуры змаглі знайсці такія формы работы, якія і адпавядаюць санітарным патрабаванням і, адначасова, забяспечваюць насельніцтва шырокім спектрам культурна-асветніцкіх паслуг. Тыя з работнікаў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, музея Вавёркі і райбібліятэкі, якія сёлета найбольш вызначыліся ў працы, былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Граматамі Бераставіцкага райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.  На абласным ўзроўні ўзнагароду ад ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама атрымаў кіраўнік народнага аматарскага клуба авіямадэлістаў “ВІНТ” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Аляксандр Унуковіч.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *