Прыярытэтны напрамак работы з навучэнцамі ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе – выхаванне патрыятызму

Лента новостей Образование

Асаблівая ўвага пры арганізацыі выхаваўчай работы  ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе нададзена ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, правядзенню мерапрыемстваў у межах Года гістарычнай памяці.

З мэтай пошуку найбольш аптымальных шляхоў арганізацыі  работы па грамадзянска-патрыятычным  выхаванні, выяўленні праблем, шляхоў і спосабаў удасканалення работы ў гэтым напрамку  быў праведзены педагагічны савет ”Змест і асноўныя напрамкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў у сучасных умовах”.

 Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Мазавецкая С.У. вызначыла асноўныя напрамкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі, прааналізавала сістэму работы педагагічнага калектыву з навучэнцамі ў дадзеным накірунку. Педагогі падзяліліся пазітыўным вопытам работы па выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў розных узроставых катэгорый; па выхаванні грамадзяніна-патрыёта сродкамі дадатковай адукацыі; ва ўзаемадзеянні з сям’ёй і соцыумам.

Педагагічны савет вызначыў шляхі павышэння эфектыўнасці работы педагагічнага калектыву па патрыятычным выхаванні, распрацаваў план сумесных дзеянняў  на перспектыву.

Завершана пасяджэнне было праглядам змястоўнага  і цікавага  слайд-шоу “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь ”, якое уключала найбольш значныя і яркія мерапрыемствы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, праведзеныя ва ўстанове адукацыі ў бягучым навучальным годзе.

Дзейнасць педагагічнага калектыву накіравана на засваенне навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццё пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны.

Напэўна, ніхто не будзе спрачацца з меркаваннем “Хто не паважае сваёй Радзімы, той не паважае сябе, той не мае права на павагу да сябе з боку іншых асоб”.

Святлана Мазавецкая, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці 

Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *