Бібліятэкары Бераставіцкай райбібліятэкі правялі прававую гульню-віктарыну “Мы і нашы правы”

Лента новостей Образование Общество

Да Сусветнага дня абароны правоў дзіцяці, які штогод адзначаецца ў свеце 20 лістапада, Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага правяла для вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прававую гульню-віктарыну “Мы і нашы правы”.

Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх. Было адзначана, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці.

Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.

 Інга АНТАНОВІЧ, бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *