“ПЕКЛА ПАД КАЛЮЧЫМ ДРОТАМ”  У Масалянскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Актуально Лента новостей Образование Общество

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” Ірына Канеўская правяла для вучняў мясцовай школы мерапрыемства – покліч мінулага “Пекла за калючым дротам”.

Дзеці даведаліся пра існаванне падчас Другой сусветнай вайны чатырнаццаці тысяч фашысцкіх лагераў смерці. Вязняў нацысты фізічна знішчалі,  прымушалі працаваць да поўнай знямогі, у зняволеных бралі кроў для салдат вермахта, праводзілі над імі медыцынскія эксперыменты, выпрабоўвалі на людзях новыя прэпараты.

11 красавіка 1945 года на тэрыторыі самага буйнога канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальда ўспыхвае ўзброенае паўстанне, арганізаванае інтэрнацыянальнымі сіламі саміх зняволеных. Калі ў канцлагер Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі, паўстанцы ўжо ажыццяўлялі кантроль над лагерам смерці. У значнай ступені дзякуючы гэтаму, нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў і паказанні вязняў дайшлі да міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала.

Дзень паўстання і ўваходжання амерыканскіх войск на тэрыторыю Бухенвальда  і быў прыняты як дата, калі адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

На тэрыторыі Беларусі існавалі такія канцлагеры, як Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг. Толькі дзіцячых канцлагераў на тэрыторыі нашай рэспублікі было 14. А яшчэ турмы, гета.

Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з літаратурай, дзе апавядаецца пра генацыд беларускага народа, пра подзвіг нашых суайчыннікаў у гады фашысцкай акупацыі, зачытала з кнігі “Памяць” урыўкі ўспамінаў землякоў, якія былі вязнямі нацысцкіх канцлагераў.

Святлана ГАНЧАРОВА. Фота прадастаўлена Масалянскай сельскай бібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *