Пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна прайшло ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школы

Лента новостей Образование

24 лістапада ў рамках інфармацыйна адукацыйнага праекту “ШАГ” – Школа Актыўнага Грамадзяніна ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школы адбылося чарговае пасяджэнне адзінага дня інфармавання па тэме “Гонар Беларусі. Заўсёды на сувязі” (аб дасягненнях у вобласці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).  Для ўдзелу ў дыялогавай пляцоўцы ў якасці госця быў запрошаны Ягор Віктаравіч Панкевіч, оперупаўнаважаны Бераставіцкага РАУС. Мадэратарамі сустрэчы выступілі класны кіраўнік  IX класа Ларыса Анатольеўна Аўдзей і навучэнкі IX класа Паліна Урбановіч і Юля Шока.

У першым інфармацыйным блоку “Цыфравыя тэхналогіі ў жыцці чалавека”  вялі размову аб галіне эканомікі краіны — сувязі, якая забяспечвае перадачу і распаўсюджванне розных інфармацыйных патокаў і адыгрывае важную ролю не толькі ў жыцці чалавека, але і ў кіраванні дзяржавай, сістэме абароны. У мэтах візулізацыі інфармацыі выступленні вядучых суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй, падрыхтаванай членамі ініцыятыўнай групы. У рамках другога блоку навучэнцы гаварылі аб інтэрнэце як крыніцы інфармацыі і сродку сувязі, які  мае станоўчыя і адмоўныя  бакі. У час дыскусавання прыйшлі да высновы, што развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій, імклівы рост колькасці электронных паслуг прывяло да павялічэння кіберзлачынстваў.

Аб злачынствах, звязаных з крадзяжом грашовых сродкаў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій расказаў Ягор Віктаравіч Панкевіч. У ходзе размовы  Ягор Віктаравіч пазнаёміў навучэнцаў са зместам паняцця “камп’ютарная злачыннасць”, расказаў аб відах кіберзлачынстваў, засяродзіў увагу на тым, што цяпер на тэрыторыі Бераставіцкага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя прафілактычнага характару “Дэкада кібербяспекі”, накіраваная на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні кіберзлачынстваў, прафілактыцы іх учынення, павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падведзены вынікі дыялогавай пляцоўкі. Затым сумесна абмяркавалі і склалі плакат-памятку “Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў”.

Алена Будніцкая, кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Макараўскага ясляў-сада- сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *