1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень не носіць святочны характар, бо ВІЧ застаецца адной з асноўных праблем чалавецтва.
Штогод у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе праходзіць акцыя “Чырвоная стужачка”. 1 снежня на вуліцах аграгарадка навучэнцы школы распаўсюдзілі інфармацыйна-прафілактычныя матэрыялы. Падчас правядзення акцыі дзеці ўручалі прахожым чырвоныя стужкі – сімвалы ўсведамлення людзьмі важнасці праблемы СНІДу.
Акцыя дазволіла звярнуць увагу на ўсю сур’ёзнасць дадзенай праблемы, данесці інфармацыю па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі да насельніцтва, матываваць да захавання здароўя.
Вераніка КРУПЕНЧЫК, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы