3 снежня — Міжнародны дзень інвалідаў. Вядома, гэты дзень нельга называць святочным, аднак ён падкрэслівае неабходнасць дасягнення поўнага забеспячэння роўных правоў інвалідаў і іх удзелу ў жыцці грамадства.
Навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы кожны год праводзяць акцыю “Добрае сэрца”. У гэты дзень наведваюць жыхароў аграгарадка з абмежаванымі магчымасцямі і прыносяць крыху радасці ў іх жыццё. Сёння навучэнцы школы наведалі інвалідаў, уручылі сімвалы гэтага дня і салодкія прэзенты.
Мы спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы будуць спрыяць выхаванню ў дзяцей і падлеткаў міласэрнасці, дабрыні, спагады, талерантнасці, добрасардэчнасці.
Вераніка КРУПЕНЧЫК, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы