Яркае відовішча бераставічанам падарыў байкерскі клуб GRIZZLY MCC INTERNATIONAL з Гродна.
Спачатку байкеры прадэманстравалі сваіх “жалезных каней”, праехаўшы цэнтральнай вуліцай Вялікай Бераставіцы.
А затым на гарадскім стадыёне ва ўсіх жадаючых была магчымасць пасядзець за рулём магутных байкаў, сфатаграфавацца на памяць і нават праехаць з ветрыкам на матацыкле, які найбольш спадабаўся.
- Мы — за любы рух, — адзначыў прэзідэнт клуба Сяргей. — Сёння ў Вялікай Бераставіцы свята, і мы тут, бо байкеры гатовы наведаць любое мерапрыемства, якое падабаецца людзям. Мы бачым, што многія дзеці і нават дарослыя — у захапленні ад матацыклаў, дык чаму ж чаму ж не падтрымаць іх у гэтым і не паказаць нашы набыткі? Калі людзі цікавяцца тэхнікай, мы гатовы яе дэманстраваць з задавальненнем.
Ірына Міклаш, фота аўтара