“Паяднаныя гісторыяй і лёсам”. У Малабераставіцкай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніжнай выставы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Актуально Культура Лента новостей Общество Патриотическое воспитание

У Малабераставіцкай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніжнай выставы. Прысвячалася яна Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Наведвальнікаў бібліятэкі чакаў прыемны сюрпрыз: ля выставы можна было зрабіць сэлфі на памяць з дзяржаўнай сімволікай Беларусі і Расіі і пазнаёміцца з літаратурай аб шляху яднання двух брацкіх народаў.

Праз такія мерапрыемствы ў школьнікаў выхоўваецца гонар за адзінства непераможнага народа. Наша будучае пакаленне з павагай ставіцца да ўсяго, што датычыцца сяброўства з брацкім народам Расіі. Мы ўмеем размаўляць на дзвух мовах і ганарымся гэтым! У нас адна гісторыя і адзін лёс.  Пакуль мы адзіны – мы непераможныя! Разам – мы сіла!

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *