Падчас дажынак у парку “Зеленый уют”аграгарадка Вялікія Эйсманты была ўрачыста адкрыта сезонная гандлёвая кропка, якая ў абедзенны час і па вечарах будзе радаваць мясцовых жыхароў і гасцей марожаным, напіткамі, выпечкай і кавай.
Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі старшыня Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў і дырэктар КСУП “Варанецкі” Юрый Ярэміч.
Святлана ГАНЧАРОВА
Фота аўтара