Падарылі часцінку дабрыні і цяпла. У Бераставіцкай райбібліятэцы адбыліся вячоркі

Культура Лента новостей Общество Это интересно

Бібліятэчныя вячоркі для старэйшага пакалення, прысвечаныя святкаванню зімовых свят, адбыліся ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі актывісты раённай арганізацыі ветэранаў і члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў».

Падчас вячорак госці даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра калядныя святы, пра тое, як іх святкавалі нашы продкі, пра старадаўнія традыцыі і абрады.

Гучалі песні, вершы, прыказкі, былі праведзены гульні і конкурсы. Прысутныя падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, распавялі пра тое, як яны святкуюць гэтыя святы ў хаце. Святочная вечарына прайшла весела, а галоўнае — душэўна і пазнавальна. За кубкам духмянай гарбаты госці акунуліся ва ўспаміны, прыадчынілі заслону калядных варожб і прароцтваў.

Свята падарыла кожнаму ўдзельніку часцінку дабрыні і цяпла.

Пасля мерапрыемства пажылыя людзі адправіліся ў Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці на прагляд стужкі “Культурны код”, а потым – на ўчасткі для галасавання, каб зрабіць свой выбар.

Служба інфармацыі “БГ”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *