Па жыцці – з аптымізмам! У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы далучыліся да акцыі “Ад усёй душы”

Лента новостей Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”  ў філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла калядная сустрэча “Свята пажаданняў і надзей”.

Удзельніц аматарскага аб’яднання “Кватараначка” сардэчна павіншаваў з каляднымі святамі старшыня Пагранічнага сельвыканкама Іван Козел. Іван Іванавіч пажадаў ім здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, як мага даўжэй захоўваць свой аптымізм і яскравую энергію. Гэтыя якасці, дарэчы, вельмі ўласцівыя творчым і ініцыятыўным кватарскім жанчынам і дапамагаюць ім упэўнена крочыць па жыцці.

Падчас мерапрыемства за салодкім сталом прысутныя ўспомнілі традыцыі святкавання каляд, падзяліліся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця, з  ахвотай паўдзельнічалі ў калядных гаданнях, гульнях, конкурсах і інсцэніроўках. Сустрэча аднавяскоўцаў прайшла ў надзвычай цёплай сардэчнай атмасферы.

Іна МАКСІМЮК, бібліятэкар Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэкі. Фота прадастаўлена Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *