На Бераставіччыне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з 95-годдзем

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Лента новостей Общественные объединения Общество

26 снежня  віншаванні з 95-гадовым юбілеем атрымала  жыхарка Вялікай Бераставіцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Варвара Паўлаўна Шультанава.

У гэты дзень да яе завіталі намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука, старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова і першы сакратар райкама БРСМ Алена Карніловіч.

Андрэй Іосіфавіч ад імя раённага выканаўчага камітэта выказаў Варвары Паўлаўне самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця і аптымізму і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама.

Да віншаванняў далучыліся Алена Сілкова і Алена Карніловіч, якія таксама пажадалі ветэрану вайны здароўя на доўгія гады, дабрабыту і жыццёвай энергіі, уручылі кветкі і памятны падарунак.

Дарэчы, Варвара Шультанава нарадзілася ў Расіі, у Яраслаўскай вобласці. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяўчыне было толькі 14 гадоў. Але ўжо і ў такім юным  узросце яна пачала ўносіць свой уклад у набліжэнне вялікай Перамогі, удзельнічаючы ва ўзвядзенні супрацьтанкавай абароны, працавала на будаўніцтве чыгункі для авіяцыйнага завода ў Яраслаўскай вобласці. А ў зімовы час Варвара Паўлаўна разам з іншымі тылавікамі займалася  нарыхтоўкай  лесу для фронту. Яе заслугі перад Радзімай былі ацэнены медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

У Вялікую Бераставіцу Варвара Паўлаўна прыехала ў 2001 годзе пасля смерці мужа, жыве тут разам з сынам Віктарам, для якога Бераставічына ўжо даўно стала роднай. Раённая арганізацыя ветэранаў адразу прыняла яе ў свае рады і імкнецца надаваць неабходную ўвагу, у тым ліку і праз віншаванні са святочнымі і юбілейнымі датамі.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *