На Бераставіччыне пачалі працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым прабываннем

ЗОЖ, профилактика Лента новостей Образование

З 25 снежня па 9 студзеня школьнікі адправіліся на зімовыя канікулы. Канікулярны час  прыпадае на перыяд навагодніх і калядных святаў, таму ўражанняў і святочнага настрою павінна хапіць кожнаму. І перш за ўсё, іх падараць навагоднія ранішнікі, якія пройдуць ва ўсіх установах адукацыі.  А чым яшчэ ў юных бераставічан будзе заняты вольны ад вучобы час, мы пацікавіліся ў метадыста Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета Наталлі Кудлаш.

— На зімовых канікулах пачалі працу пяць дзіцячых аздараўленчых лагераў з дзённым  прабываннем, якія адкрыліся на базе Вялікабереставіцкай сярэдняй школы, Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы, Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, Малабераставіцкай і Вялікаэйсмантаўскай сярэдніх школ, — расказала Наталля Міхайлаўна. — На працягу сямі дзён, з 27 снежня па 4 студзеня, аздараўленнем і карысным адпачынкам у іх будзе ахоплена 80 малодшых школьнікаў. Планы выхаваўчай работы, якія зацверджаны ў кожным лагеры, прадугледжваюць насычаную займальную праграму адпачынку, экскурсіі ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі, а таксама шматлікія патрыятычныя мерапрыемствы, у тым ліку прысвечаныя Году народнага адзінства.

Новыя эмоцыі, уражанні і пазітыўны настрой падорыць школьнікам на зімовых канікулах і Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Ва ўстанове дадатковай адукацыі хлопчыкаў і дзяўчынак  чакаюць майстар-класы, творчыя майстэрні і гульнявыя праграмы. Як паведаміла намеснік дырэктара ЦТДМ Сятлана Розель, 29 снежня  для гурткоўцаў   будзе  праведзена сюжэтна-гульнявая навагодняя праграма «У гасцях у елкі», 28 снежня прадстаўнікі Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы прымуць удзел у рэспубліканскай піянерскай елцы ў Мінску, для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер у Вялікабераставіцкай сярэдняй школе будзе арганізавана конкурсна-гульнявая праграма “Навагоднія забавы”,  а таксама запланаваны іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, падчас зімовых канікул раённая арганізацыя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі запрашае ўсіх далучыцца да дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» і прыняць удзел у раённым этапе рэспубліканскай акцыі “Зробім свет чысцейшым!”.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *