На Бераставіччыне адкрылася казачная Рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі

Актуально Культура Лента новостей Общество

У пятніцу, 16 снежня, на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” адкрылася рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі.

Кожны год сюды прыязджаюць шматлікія экскурсійныя групы не толькі з нашага раёна, але і з суседніх.

Першыя наведвальнікі ўжо далучыліся да прыгод анімацыйнай праграмы  “Зюзя і таямніцы казачнага лесу”, падрыхтаванай работнікамі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Вандроўка ў казку, сустрэча з каларытнымі міфалагічнымі персанажамі, гульні, конкурсы і падарункі – усё гэта і не толькі чакае дзяцей.

У пакоях Спадарыні Завеі юныя экскурсанты традыцыйна змогуць пазнаёміцца з вырабамі раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд”, а ў “Чароўнай краме” – набыць  навагоднія вырабы ручной работы майстроў Бераставіцкага Дома рамёстваў.

Рэзідэнцыя будзе адкрыта для наведванняў да 15 студзеня. Дні працы –  22-24, 26-30 снежня, 3-6 і 13-15 студзеня. Пачатак анімацыйных праграм у 15:00 і 16:30. Тэлефоны для даведак 2-21-51, 7-30-04. Кошт білета 10 рублёў.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *