На працягу “Бераст-Фэсту” на гарадскім стадыёне дзейнічала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, якую з задавльненнем наведвалі госці свята.
Тут можна было ўбачыць сучасныя камбайны, энерганасычаныя трактары і іншую сельскагападарчую тэхніку.
Дзеці і дарослыя з цікаўнасцю разглядалі прадстаўленыя мадэлі, рабілі фотаздымкі, а найбольш смелыя нават забіраліся ў кабіны магутных машын.
Таццяна Арцюхевіч, Вялікая Бераставіца:
Мне вельмі спадабалася ўрачыстае адкрыццё “Бераст-Фэсту”, нашы бераставіцкія артысты падрыхтавалі проста цудоўны канцэрт! А цяпер мы з дзецьмі з задавальненнем наведваем выставу сельскагаспадарчай тэхнікі і байкерскага клубу, яны проста ў захапленні. Наогул, на свяце для дзяцей падрыхтавана вельмі многа самых разнастайных забаў, шчырае дзякуй за гэта арганізатарам.
Ірына Міклаш, фота аўтара