Мудрасць мацярынскай любові. У Масалянскай бібліятэцы адбыўся вечар-падзяка

Культура Лента новостей Неделя родительской любви Общество

Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі было прымеркавана да Дня маці – светлага і душэўнага свята.

Падчас сустрэчы панавала атмасфера асаблівай цеплыні, дабрыні і пяшчоты. Жанчыны атрымалі святочныя паштоўкі з віншаваннямі.

На вечары гучала шмат вершаў, песень пра матуль. З юнацкім запалам члены аматарскага аб’яднання прынялі ўдзел у конкурсах, складалі прыказкі, жартавалі і весяліліся.

Увазе  гасцей мерапрыемства была прапанавана тэматычная кніжная выстава літаратуры пра жанчыну-маці.

Ірына Канеўская, бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі

Фото аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *