Месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў прайшоў у Макараўскай сярэдняй школе

Лента новостей Образование Память и боль белорусской земли

На працягу лютага у Макараўскай сярэдняй школе праходзіў месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучае”, асноўная мэта якога – захаваць памяць аб воінскай доблесці і гераізме дзядоў і бацькоў, на прыкладах іх подзвігаў выхаваць высакароднасць, рашучасць, смеласць.

Рэалізуючы план месячніка, навучэнцы ўключыліся ў разнастайную дзейнасць: рэалізоўвалі мерапрыемствы раённага праекта “Нашчадкі Перамогі: Мы памятаем! Мы ганарымся!”,  здзяйснялі экскурсіі на пагранічныя заставы “Русакі” і “Сямёнаўка”, прынялі ўдзел у краязнаўчых гульнях “Нашчадкі Перамогі” і “Памяць пакаленняў”, КВІЗе “Маленькія героі вялікай вайны”,  правялі сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі і ваеннаслужачымі, урокі мужнасці, удзельнічалі ў  дыялогавых пляцоўках, раённым конкурсе “Я патрыёт сваёй краіны”. Удзел у мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнага напрамку дазволіў папоўніць веды праўдзівымі звесткамі аб Вялікай Айчыннай і Афганскай войнах, аб піянерах-героях, захаваць памяць пра страшныя падзеі, не забываць і не скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны, пашырыць гістарычныя веды і ўяўленні навучэнцаў аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Адной з форм работы з’яўляліся дыялогавыя пляцоўкі, на якіх дзеці вялі размову аб спаленых вёсках Гродзенскай вобласці, аб мужнасці і гераізме нашых салдат. Маладое пакаленне павінна памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за тое, каб мы жылі ў свабоднай і незалежнай краіне, бо менавіта ім будаваць будучыню нашай краіны. На такіх мерапрыемствах, як гутарка-разважанне “На варце Рэспублікі Беларусь”, пазнавальны веснік прафесійнай накіраванасці “Быць ваенным – ганарова”, гадзіна зносін “Ганаровае званне – салдат” адбывалася  ваенна-патрыятычнае выхаванне на баявых традыцыях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выхаванне любові да Радзімы, свядомасць важнасці асабістага ўдзелу ў забеспячэнні бяспекі Айчыны, падрыхтоўка падлеткаў да службы ў радах Узброеных Сіл. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала інфармацыя “Навечна ў страі” аб пагранічніках, якія першымі ўсталі на абарону сваёй Айчыны.

Усе мерапрыемствы месячніка выхоўвалі ў дзяцей павагу да малой радзімы, яе мінулага. Вывучэнне гісторыі сваёй Радзімы, яе традыцый дапамагае дзецям не толькі шанаваць мінулае і сучаснасць, але і пазнаваць сябе ў жыцці, вызначаць сябе ў будучыні. Толькі разам мы зможам вырасціць дастойных грамадзян, патрыётаў сваёй краіны.

Алена БУДНІЦКАЯ, настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Макараўскай сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *