“Мелодыка маёй душы”. Настаўніца Алекшыцкай школы Галіна Румак прыняла ўдзел у чытаннях твораў беларускай літаратуры ў Мінску

БСЖ Культура Лента новостей Образование Общественные объединения Общество

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алекшыцкай СШ Галіна Румак прыняла ўдзел у чытаннях твораў беларускай літаратуры “Мелодыка маёй душы”, якія адбыліся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын.

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, Галіна Румак прачытала верш “Настаўнік” масалянскага паэта Івана Леткі, дзе апісваюцца падзеі 1944 года, калі ў вызваленную ад фашысцкіх ворагаў вёску вярнуўся з вайны настаўнік і радасці мясцовых дзяцей і падлеткаў ад таго, што зноў пачнецца школа, не было канца.

Выступаць на адной сцэне з вышэйшымі службовымі і медыйнымі асобамі краіны, а таксама са звычайнымі грамадзянамі – работнікамі  прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы, культуры і моладзі з розных куточках краіны – для мяне было вельмі пачэсна, – падзялілася Галіна Уладзіміраўна. – Дзякуй жаночым арганізацыям раёна і вобласці за прадастаўленую магчымасць. Уражанні засталіся самыя прыемныя і светлыя. Верш нашага земляка спадабаўся гледачам, я атрымала шмат кампліментаў, у тым ліку і ад вядучых імпрэзы, вядомых журналістаў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі АТН Кацярыны Тышкевіч і Паўла Лазовіка. Я рада, што беларуская мова жыве і мае будучыню, у тым ліку і праз падобныя мерапрыемствы.

Галіна Румак прадстаўляла на чытаннях Гродзеншчыну ў тандэме з настаўніцай з Воранаўскага раёна і атрамала шмат станоўчых водгукаў аб сваім эмацыйным і жывым выступленні.

Святлана ГАНЧАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *