Масалянскія школьнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Сімвалы беларускай дзяржавы”

Лента новостей Образование Общество

Кожны год у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды для вучняў Масалянскага ясляў-саду – пачатковай школы была праведзена інтэлектуальная віктарына “Сімвалы беларускай дзяржавы”.

Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнага інтарэсу школьнікаў да гісторыі роднай краіны, пашырэнню ведаў пра сімволіку Рэспублікі Беларусь, выхаванню паважлівых і беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны.

Вучні з ахвотай адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны і пагадзіліся, што дзяржаўная сімволіка – гэта наша агульная каштоўнасць. Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і не павінны забываць пра свой сцяг  і герб, якія сімвалізуюць жыццё, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *