Напярэдадні святкавання 100-й гадавіны стварэння піянерскай арганізацыі ў піянерскай дружыне імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына дзяржаўнай установы адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя школа ” адбылася вельмі важная падзея – урачыстыя лінейка “Салют піянерскаму папаўненню”, прысвечаная прыёму юных грамадзян краіны ў рады ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
15 першакласнікаў і 10 чацвёртакласнікаў вельмі адказна рыхтаваліся да аднаго з самых важных святаў у сваім жыцці. На працягу некалькіх месяцаў кожны школьнік імкнуўся пазнаць больш з гісторыі развіцця піянерскага руху, яго традыцыях, даведацца аб юных піянераў-героях і вучыцца на іх подзвігах стаць сапраўднымі піянерамі.
Вельмі адказным этапам падрыхтоўкі стала вывучэнне законаў акцябрат і піянераў, па якіх юныя патрыёты вучацца, жывуць і працуюць. Здабываць новыя веды, рабіць добрыя справы і ўчынкі дапамагалі вучням іх старэйшыя сябры – настаўнікі і вучні: старшая важатая Герасюк Вольга Вячаславаўна, класныя кіраўнікі Ігнатовіч Вяслава Збігнеўна, Ляміна Алена Аляксандраўна, старшыня савета дружыны Болбат Ангеліна. Патрыхтоўчы этап з упэўненасцю паказаў, што ўсе вучні годныя насіць ганаровае званне акцябронак або піянер.
У Год гістарычнай памяці месцам правядзення ўрачыстага прыёму вучняў у рады ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” стаў народны гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”, у экспазіцыі якога “Гісторыя школы” значнае месца адведзена гісторыі станаўлення і развіцця дзіцячых арганізацый.
Пасля адкрыцця ўрачыстай лінейкі юныя патрыёты сваёй краіны паспяхова справіліся з прапанаванымі ім заданнямі-выпрабаваннямі, паказалі трывалае і асэнсаванае веданне правіл акцябрат і законаў піянераў. З вуснаў кожнага вучня прагучала ўрачыстае абяцанне. З вялікім хваляваннем і пэўнай адказнасцю чакалі дзеці атрымання сімвалаў членаў піянерскай арганізацыі: акцябрацкага значка і піянерскага гальштука. Права прычапіць акцябрацкі значок і павязаць піянерскі гальштук новым членам піянерскай дружыны было прадстаўлена ганаровым гасцям і членам ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”.
Са словамі віншавання з нагоды ўступлення ў рады ГА “БРПА” да юных патрыётаў звярнулася Кісялеўская В.Р., кіраўнік музея, і пажадала ўсім ганарова несці званне акцябронка і піянера праз усё жыццё, памнажаць сяброўства і супрацоўніцтва, шчыра любіць сваю Радзіму, родны край, імкнуцца да дабра і справядлівасці.
Вікторыя Кісялеўская, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай СШ