Малабераставіцкія школьнікі далучыліся да дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”

Лента новостей Наши дети Образование

Новы год і Каляды – самыя цудоўныя і казачныя святы ў годзе. Дарослыя і дзеці чакаюць іх з нецярпеннем, загадваюць жаданні, вераць у цуды. 6 снежня стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» «Цуды на Каляды». Стала добрай традыцыяй і ў нашага класа прымаць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Каб споўніліся дзіцячыя мары, навучэнцы 9 класа пастараліся прыўнесці свой пасільны ўклад і  зрабіць добрую справу. З разуменнем і ўвагай вучні аднесліся да яе. За некалькі дзён разам з бацькамі яны сабралі падарункі для дзяцей, якім патрэбна падтрымка і ўвага, клопат і цеплыня. Усе падарункі будуць перададзены дзецям у Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В.Бераставіца.

Жанна Козел, класны кіраўнік 9 класа Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *