Макараўскія школьнікі даследуюць родны край

Лента новостей Образование

“Ведаць і вывучаць родны край і  беларускую мову павінен кожны   беларус”,  –  так лічаць  члены групы “Пошук”, якая дзейнічае  пры школьным музеі “Гісторыі роднай вёскі” Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы. А паколькі дыялектная мова (мова гаворак) з’яўляецца першаснай формай нацыянальнай мовы, членамі групы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Мазавецкай Святланы Уладзіміраўны  было вырашана даследаваць мясцовую гаворку. Пачалі з назваў страў. Сустракаліся і гутарылі  з жыхарамі навакольных вёсак, вывучалі значэнне і паходжанне найбольш распаўсюджаных страў. Выявілі, якія стравы сустракаюцца толькі на дадзенай тэрыторыі (какасянкі, банкуха).

какасянкі
банкуха

Аказалася, што дыялектная мова поўная самабытнасці і адметнасці,  словы ў народных гаворках вызначаюцца трапнасцю, дакладнасцю, яркай выразнасцю, тут шырока развіта эмацыйна-экспрэсіўная афарбоўка. Усё гэта надае мясцовы каларыт і ўказвае на непаўторнасць беларускага краю. Менавіта ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне гісторыя народа.

Завершана даследаванне было напярэдадні Дня роднай мовы (21 лютага) і сабраны матэрыял аформлены ў выглядзе даследчай работы,  складзены невялікі  дыялектны тэматычны слоўнік.

У  Год гістарычнай памяці члены групы “Пошук” вырашылі  прадаўжаць даследаванне  роднага краю, сваёй мясцовасці.

Святлана Мазавецкая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *