Макараўскія ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Талака” ўзгадалі традыцыі нацыянальнай кухні

Культура Лента новостей

У нядзелю,    6 лютага, у філіяле па культурна- дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Талака”.

Тэма вячорак – кулінарная. Назва яе “Замарочкі з бочкі” гаворыць сама за сябе. Удзельніцы аматарскага аб’яднання ўзгадалі найбольш папулярныя рэцэпты нацыянальнай кухні і прадэгуставалі прыгатаваныя ўласнаручна стравы.

Госці філіяла актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Кідалаўка”, “Панарошкавая каша”, “Адгадай навобмацак крупу” і іншых.

Жанчыны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Рэцэпты” і за кубачкам гарачай гарбаты абмяркоўвалі асаблівасці прыгатавання беларускіх страў у іх сем’ях. Песні пад баян падарылі ўдзельніцам аматарскага аб’яднання “Талака” зарад бадзёрасці і добры настрой.

Зоя Хлебнікава, культарганізатар філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *