Бераставіцкія майстры і мастацкі прымуць удзел у справаздачнай выстаўцы майстроў народнай творчасці і мастакоў Бераставіцкага раёна 29 жніўня а 15.00 гадзіне.
Даведацца пра гісторыю, сучасны стан, мастацкія асаблівасці і лакальныя адметнасці традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва на Бераставіччыне можна будзе ўсім наведвальнікам справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Бераставіцкага раёна «Традыцыі і сучаснасць».
Сустрэча з сапраўднымі творцамі і носьбітамі самабытных культурных традыцый, якія перадаюцца як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам, будзе працягвацца з 29 жніўня па 20 верасня ў дэманстрацыйнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» па адрасе: г.Гродна, вул.Савецкая, 8.
Запрашаем усіх наведаць выставу!