Літаратурная гасцёўня “Беларуская паэзія” прайшла ў дзіцячым садку аграгарадка Пагранічны

Лента новостей Образование

Паэзія­ — гэта тое, што аб’ядноўвае ў сабе паэтычнае слова, меладычнасць і пачуццё любові да роднага краю.

Пачуць мелодыку беларускай мовы можна было, пабываўшы ў літаратурнай гасцёўні “Беларуская паэзія” ў старэйшай групе дзіцячага садка.

Акунанне ў свет паэзіі пачалося са знаёмства з партрэтамі беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М.Багдановіча, Р.Барадуліна, У.Віткі, М.Танка, іх біяграфій, цікавымі выпадкамі іх творчага жыцця.

Паэтычная частка была прысвечана выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, цікавасці да гісторыі Радзімы і любові да роднага краю. Гучалі вершы Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачыма”, Я.Колас “На лузе”, М.Танк “Хлеб” і інш. Іх чыталі як дарослыя, так і дзеці.

Выдатным дадаткам да паэтычных радкоў стала музыка. Гучалі песні «Спадчына», «Зорка Венера» на вершы нашых знакамітых паэтаў.

Сапраўды, наша мова заслугоўвае таго, каб на ёй размаўлялі з маленства.

Людміла Шалкевіч, выхавальнік Пагранічнага дзіцячага сада

Фота аўтара

           


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *