Незаўважна праляцела лета і канікулы, і ўжо сёння ўстановы адукацыі зноў гасцінна расчыняць дзверы для сваіх навучэнцаў.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, сёлета за школьныя парты сядзе 1461 юны бераставічанін. Для 70 адзіннаццацікласнікаў гэты навучальны год стане апошняй прыступкай у атрыманні сярэдняй адукацыі, а вось 127 першакласнікаў упершыню пераступяць школьны парог і пачнуць робіць свае першыя крокі да атрымання неабходных у жыцці ведаў.
У Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе ў гэтым навучальным годзе ў першы клас прыходзяць тры дзяўчынкі – Ангеліна Дамастой, Яна Бруцкая і Мілана Дамастой (на здымку). Яны ўжо падрыхтаваліся да школы і з нецярпеннем чакаюць школьнага званка, каб сесці за парты і пачаць цікавае падарожжа ў пакуль што таямнічую для іх краіну ведаў.
А дапаможа першаклассніцам ў гэтым іх першая настаўніца Святлана Аркадзьеўна Капіца. Вопытны педагог пастараецца прыкласці ўсе намаганні, каб спадзяванні яе вучняў апраўдаліся, а вучоба была цікавай і захапляльнай.
Дарэчы, першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў пройдзе на адзіную тэму «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа».
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара