Кніжны навігатар: Георгій Марчук– пісьменнік, сцэнарыст, драматург

К сведению граждан Культура Лента новостей Общество

40 гадоў таму ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўбачыў свет раман Георгія Марчука “Крык на хутары” – бэстсэлер беларускай літаратуры, прысвечаны жыццю насельніцтва заходніх абласцей нашай краіны, якія знаходзіліся пад уладай буржуазнай Польшчы.

Замілаваны Палессем

З-пад пяра беларускага пісьменніка, сцэнарыста і драматурга Георгія Марчука выйшлі 8 раманаў, 50 п’ес, 60 казак, 100 навел, 5 кінасцэнарыяў, каля 500 афарызмаў. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, польскую, украінскую, фінскую, казахскую, балгарскую і іншыя мовы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, пісьменнік двойчы намініраваўся на Нобелеўскую прэмію. 23 жніўня 2023 года на 77-м годзе Георгій Марчук пайшоў з жыцця, пакінуўшы пасля сябе багатую спадчыну, што знайшла ўвасабленне ў розных кірунках: прозе, драматургіі, дзіцячай літаратуры.

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Бацькі будучага пісьменніка рана памерлі і пакінулі сына на выхаванне бабулі і дзядулі. Пасля заканчэння школы Георгій паступаў ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але спроба была няўдалай. Прычыну Георгій Васільевіч тлумачыў ва ўспамінах: «Яшчэ моцна трымала сяброўства, школа (у нас быў на дзіва дружны клас), і зноў жа ўсё тыя ж хмурыя, зацятыя, вастрасловыя дзядзькі і цёткі з роднай вуліцы. Не прыйшоў яшчэ час, каб пакінуць мне іх назаўсёды і вяртацца толькі часам на іх пахаванне альбо ва ўспамінах”.

У 1969 годзе Георгій Васільевіч пераехаў у Мінск і ўладкаваўся на працу на кінастудыю «Беларусьфільм»: спачатку адміністратарам, а потым асістэнтам рэжысёра аб’яднання тэлефільмаў. Паралельна з працай Георгій Марчук завочна вучыўся на аддзяленні тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, а таксама працягваў свае творчыя спробы. У 1973 годзе ў газетах «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена» пісьменнік надрукаваў свае творы «На шляху да самастойнасці» і «Знаходка», атрымаў прэмію на конкурсе драматургіі за аднаактовую п’есу. У 1974 годзе ён надрукаваў чарговыя апавяданні і гумарэскі, аналізаваў тэатральныя пастаноўкі і паступова сам перайшоў да стварэння невялікіх аднаактовых п’ес, паехаў вучыцца на Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскву. Бязмежна закаханы ў родны Давыд-Гарадок Георгій Марчук маляваў у сваіх празаічных творах яркія, запамінальныя і праўдзівыя карціны працы, побыту, душэўнага стану землякоў.

“Крык на хутары”

Раман Георгія Марчука “Крык на хутары» – гэта новае слова пра трагедыю і гераізм, пра сілу духу і мужнасць нашых людзей. Сама назва твора сімвалічная. Гэта крык душы чалавека, крык надзеі і веры. 

У цэнтры апавядання трагічны лёс Змітра Летуна і яго сям’і: сыноў Ігната, Юзіка, Мікіты, дачок Мані і Улі. Яны жывуцьі бедна і бяспраўна пры паляках. Але працавітаму Змітру ўдаецца цаной неймаверных намаганняў выбіцца ў дужыя гаспадары, займець свой хутар, свой кавалак зямлі. За гэтую зямлю ён аддаў у прыслугі пану Шыдлоўскаму сваю дачку Улю, дзе яна страціла не толькі здароўе, але і дзявочы гонар. Сын Летуна Ігнат пайшоў па шляху рэвалюцыйнай барацьбы з пілсудчынай, Мікіта стане агентам дэфензівы, сектантам, а потым праваслаўным святаром, Юзік пры немцах трапіць у паліцыю, між тым будзе працаваць на партызанаў. Так ці інакш, ва ўсіх свая праўда і ўсе паступаюць згодна са сваім сумленнем.

Аўтар рамана перадае чытачу ўсю глыбіню пачуццяў і намераў сваіх герояў, трагедыйнасць іх пастаянных пошукаў шчасця на зямлі. Амаль увесь змест рамана накірава ны на ўсведамленне таго факту, што вайна – гэта зло, што людзі павінны шукаць і знаходзіць шляхі мірнага вырашэння глабальных праблем. Яго родныя мясціны ў рамане жывыя і любоў да іх трапяткая. У рамане “Крык на хутары” Марчук паказвае пошукі беларусамі сваёй зямелькі – у прамым і пераносным сэнсе слова, як пакаленне назад у іншых грамадскіх умовах шукала яе сям’я Міхала ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

Шматгранны талент

Георгій Марчук – чалавек шматграннага таленту. З 1980 года ён працаваў кінарэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1983 года – член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1990-1994 гадах – саветнік міністра культуры БССР i Рэспублікі Беларусь, у 1996-2002 гадах – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», затым быў сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2005 года – Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 2016 – саветнікам-літкансультантам СПБ.

Яго раманы, шэраг аповесцяў, апавяданняў, навел склалі цэлую старонку ў гісторыі развіцця нацыянальнай прозы. У асобе пісьменніка беларуская проза займела выдатнага палескага песняра. Паводле рамана «Кветкі правінцыі» рэжысёрам Дзмітрыем Зайцавым зняты аднайменны мастацкі фільм (1994). Пісьменнік выступаў у друку і як публіцыст, філосаф з эсэ аб духоўнасці, аб веры Богу, душы. Упершыню ў гісторыі славянскай літаратуры напісаў дзве трагедыі з гісторыі Старажытнай Грэцыі – «Менелай, Елена і Парыс», «Арэст і Касандра». Унікальнасць дару Георгія Марчука і ў тым, што яму ўдавалася таленавіта працаваць у розных жанрах літаратуры.

Іна МАКСІМЮК, бібліятэкар Кватарскай сельскай бібліятэкі:

–  Раман “Крык на хутары” – эпічны твор, у якім паўстае заходнебеларускае Палессе пры панскай Польшчы і ў дні вызвалення ў верасні 1939 года. Аўтар праўдзіва паказаў жыццё беларусаў пад ціскам надыходзячых перамен. Трагічны лёс людзей у той час – не рэдкасць. Пачытаць твор і даведацца шмат цікавага пра жорсткія ўмовы, у якіх жылі  нашы продкі, будзе карысна шырокаму колу чытачоў.

Святлана ГАНЧАРОВА,

фота з адкрытых крыніц

Книги по теме

Марчук, Г.В. Без ангелов: роман / Георгий Марчук. — Минск: Современная школа, 2010.

Злободневные проблемы и любовь переплетаются в исповедях главных героев, помогая читателю понять – чтобы сохранить себя, нужно уметь любить, даже когда это кажется бессмысленным, и жить не только для себя.

Марчук, Г. В. Вочы і сон: романы / Георгій Марчук. – Мінск: Беларусь, 2015.

У кнігу ўвайшлі тры раманы: “Вочы і сон”, “Год дэманаў” і “Без анёлаў”. У няпростыя сітуацыі трапляюць героі твораў. Яны павінны зрабіць выбар паміж дабром і злом. Раманы напоўнены філасофскімі роздумамі аб сэнсе жыцця, аб прызначэнні чалавека.

Марчук, Г. В. Мокрый снег: [роман, каноны, новеллы] / Георгий Марчук. – Минск: Четыре четверти, 2019.

Герои романа «Мокрый снег» — люди разных профессий — актеры, фермер, философ, музыканты. Все они — наши современники, те, кто ищут духовную опору в противоречивом обществе богатых и бедных. Многие находят ее в вере, любви, семье. Автор поднимает вечные проблемы человека, который хочет преодолеть отчаяние, одиночество и угнетение духа. А читателю предоставляется возможность поразмышлять: может ли время влиять на судьбу личности и может ли духовная личность влиять на общество.

Марчук, Г.В. Сава Дым і яго жанчыны: раманы / Георгій Марчук. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2016.

Герой рамана «Сава Дым і яго жанчыны», апынуўшыся ў горадзе, паддаўся спакусе жыць выключна для ўласнай асалоды, губляючы маральныя якасці. У мірны час ён не пакіне здзеквацца з жанчын: і будучы начальнікам жаночай калоніі, і перайшоўшы на пасаду кіраўніка раённай міліцыі. Цёмныя справы ўсё роўна адкрыюцца, але пакарае за іх не закон, а само жыццё. «Кветкі правінцыі» — раман з элементамі дэтэктыўных матываў: малады чалавек, які пачынае самастойнае жыццё, мусіць даследаваць прычыны самагубства маці. Раман «Паляшук» апавядае пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які застаўся адзіны на ўсю вёску, куды прыязджаюць шукаць сэнс жыцця турысты розных прафесій.

Марчук, Г.В. Сладкие слезы: дневник / Георгий Марчук. – Минск: Адукацыя i выхаванне, 2010.

В этой книге-исповеди мысли писателя о себе и о времени, о родине и о характере белоруса. В ней страсть, философия, лирика, огромное желание понять смысл жизни через открытость собственных эмоций и миросозерцания, через веру и миропонимание. Читая эту книгу, совершаешь вместе с писателем удивительное путешествие по жизни, приближаясь к тайне человеческого бытия. Это еще и знак души белоруса-полешука, нашего современника, который идет на встречу с читателем с открытой душой и добрым сердцем. Книга поучительна и интересна молодым людям, которые выбирают свой жизненный путь.

Инга АНТОНОВИЧ, библиограф отдела информации и обслуживания взрослого и детского читателя



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *