“Скарбніца мудрасці беларускага фальклору”. Бераставіцкая райбібліятэка зладзіла кніжную выставу ў рамках Тыдня традыцыйнай культуры

Культура Лента новостей Общество

У рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага пачала дзейнічаць кніжная выстава “Скарбніца мудрасці беларускага фальклору”.

Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура, якая знаёміць з багатай беларускай фальклорнай спадчынай – народнымі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, паданнямі і казкамі.

Цікавасць уяўляюць зборнікі і даведнікі, якія ўтрымліваюць матэрыял аб нацыянальных святах і абрадах, а таксама выданні, у якіх сабраны творы дзіцячага фальклору і беларускай міфалогіі.

Дарэчы, шмат узораў беларускай фальклорнай спадчыны сабрана беларускімі этнографамі, спецыалістамі по народных традыцыях Янкай Круком і Аксанай Катовіч. З іх творамі, напісанымі ў тым ліку і ў суаўтарсве, таксама можна пазнаёміцца на выставе.

Падчас прэзентацыі бібліятэкар чытальнай залы аддзела інфармацыі  абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Данута Лагада правяла агляд літаратуры, прадстаўленай на экспазіцыі. Выстава будзе працаваць увесь тыдзень.

Святлана ГАНЧАРОВА.

Фота прадастаўлена аддзелам па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *