На бібліятэчнай інтэрактыўнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы адбылося краязнаўчае мерапрыемства “Горад, у якім я жыву!”, прысвечанае Году гістарычнай памяці. Бібліятэкары Бераставіцкай райбібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага расказалі юным жыхарам гарпасёлка аб гісторыі яго ўзнікнення, мясцовых славутасцях, значных падзеях у жыцці мястэчка.
Адбылося знаёмства юных наведвальнікаў пляцоўкі з турыстычнымі аб’ектамі Бераставіцкага краю, а таксама са знакамітымі людзьмі, якімі ганарыцца наш край. Да слова, гэта Восіп Кавалеўскі, Іван Летка, Мікалай Пацэнка, Святлана Пракопік і іншыя. Веданне гісторыі і традыцый беларускага народа з’яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны. Справіўшыся з усімі заданнямі, дзеці зрабілі заключэнне: кожны павінен ведаць і любіць сваю радзіму!
З мэтай далучэння маладога пакалення да чытання літаратуры краязнаўчага характару, выхавання любові да роднага краю ўдзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Край мой – многоликий!”.
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі)