“І край родны адчыніць таямніцы”. У Масалянскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна, прысвечаная Году гістарычнай памяці

Культура Лента новостей

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася пазнавальная гадзіна пад назвай “І край родны адчыніць таямніцы”. На мерапрыемства, прысвечанае Году гістарычнай памяці, былі запрошаны чытачы малодшага школьнага ўзросту.

Напачатку сустрэчы вучням бала прапанавана легенда аб паходжанні назвы Бераставіцы. Дзецям цікава было даведацца, што назвалі пасёлак нібыта па імёнах першых пасяленцаў: Бераста і Тавіцы.

Таксама малодшыя школьнікі пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і адметнымі мясцінамі Бераставіччыны. Гісторыя роднага краю зачароўвае сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай.

У бібліятэцы таксама дзейнічае кніжная выстава да Года гістарычнай памяці “Люблю я гісторыю роднага краю!”, дзе прадстаўлены краязнаўчыя выданні, літаратура аб нацыянальнай  культуры і народных традыцыях Беларусі. Наведаць яе можа кожны жадаючы.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *