“Хвала і пашана табе, хлебароб!” На “Дажынках” у Вялікай Бераставіцы ўручылі ўзнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2022 года

Актуально Лента новостей Сельское хозяйство

Сёння на галоўнай сцэне “Дажынак” у Вялікай Бераставіцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2022 года.  Сярод перадавікоў жніва і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна.

За значны ўклад уразвіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена Алегу Антушэвічу, дырэктару раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Масаляны». Уручыў Падзяку першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

За дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2022 годзе Бераставіцкі раён  заняў другое месца.  Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч і першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла атрымалі ўзнагароду ад Памочніка Прэзідэнта Республікі Беларусь — Інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.

Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  начальніку сельскагаспадарчага ўчастка КСУП «Пагранічны-Агра» Людміле Бародзіч  уручыў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір   Каранік.

На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2022” старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніку раёна ўручыў яе старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, член камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Віктар Лісковіч.

Бераставіцкі раён таксама стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод раёнаў. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч і першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла атрымалі ўзнагароду ад Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага ассяродзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыкі.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена  Пасюта ўручыла Падзячны ліст старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў  слесару-рамонтніку  ўстановы адукацыі «Бераставіцкі дзяржаўны каледж” Анатолю Сяўцу.

Падзячным лістом ад Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання   «Белая Русь» былі ўзнагароджаны таксама галоўны энергетык ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Ігар Бабовік і кіраўнік аддзялення «Канюхі» КСУП «Варанецкі» Уладзіслаў Капіца.

Першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валяваты ўручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод спецыялістаў сельскай гаспадаркі, сярод якіх аказаўся галоўны аграном РУСП «Масаляны» Сяргей Калеснік.

Вадзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Варанецкі» Анатоль Чарняк заняў трэцяе месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку збожжа ад камбайнаў,  а вадзіцель філіяла «Аграфірма Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга» Уладзіслаў Мандрык стаў другім у абласным спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў, узнароду яны атрымалі ад старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Валерыя  Хелскага.

Лепшыя работнікі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў і прымаюць актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці, атрымалі ўзнагароды ад старшыні Гродзенскага абласнога камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Рамуальда Юроўскага. Граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу быў узнагароджаны Сяргей Крысеня, электрагазазваршчык інжынерна-тэхнічнага комплексу РСУП «Алекшыцы», а пуцёўкай у санаторый — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Малабераставіцкі элітгас» Алег Міхальчык.

На абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2022” прыехаў і генеральны дырэктар ААТ “МТЗ” Віталь Воўк, прычым, з каштоўным падарункам – трактарам “Беларус” 952,3, які накіруецца ў Бераставіцкі дзяржаўны каледж, сертыфікат на яго атрымаў дырэктар каледжа Эдуард Карвацкі.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *