Некалі стары касцёл у Вялікай Бераставіці з’яўляўся адным з буйнейшых храмавых некропаляў Рэчы Паспалітай. Па колькасці пахаванняў ён пераўзыходзіў іншыя касцёлы ў краі, у тым ліку і славуты радзівілаўскі касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. У 60-я гады 19 ст., падчас перабудовы касцёла ў царкву, мясцовыя ўлады даследвалі яго падземныя крыпты.
З дакладной Гарадзенскага губернатара Генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю К.П. фон Каўфману: ”В подвалах Велико-Берестовицкой церкви (костёла), действительно вопреки воспрещению правительства, последовавшему ещё в 40-х годах, были свалены без всякаго порядка до 200 гробов, в которых тлеющие тела заражали воздух. Гробы эти следовало уже давно предать земле, но это распоряжение правительства не было исполнено тамошними ксендзами, вероятно по влиянию владельцев имения Великая Берестовица графов Коссаковских. При воспоследовании распоряжения о закрытии костёла и передаче его в православное ведомство, ксёндз Мало-берестовицкого костёла Явшиц на основании распоряжения Гродненскаго Католическаго Архидьякона Гинтовта отзывом от 21 сентября просил местнаго Станового пристава оказать ему содействие при перенесении вещей из Велико-Берестовицкаго костёла и вынутии усопших их подвалов. В то же время и православный священник, в ведение которого поступил костёл, просил пристава о предании земле усопших, так как в церкви не допускается держать их в погребах. Становой пристав, не принимая на себя распоряжений по этому вопросу, пригласил на совещание ксендза Явшица и священника Шеметиллу (благочинного) и предложил, не вынимая гробов, заделать окна в подвалы, где они находились. Меру эту, однако, нельзя было привести в исполнение, так как за несколько лет перед сим, по агитации местных жителей, уже пробовали заделывать окна, но это породило в костёле такую сырость и зловоние, что необходимо было вновь открыть окна. Тогда по общему совещанию постановлено было находившиеся в погребах гробы с усопшими похоронить с должной честью в ограде упразднённаго костёла и поставить над ними крест, что и было приведено в исполнение. Ксендзом Явшицем совершено надлежащее в подобных случаях по католическому обряду служение… Из этаго усматривается, что гробы с усопшими, находящиеся в подвалах Велико-Берестовицкаго костёла преданы земле не по распоряжению полиции, а по требованию католическаго Духовенства, основанному на существуюших постановлениях и при том с подобающей в подобных случаях честью. Все прочие вещи и утварь переданы ксендзу Явшицу под расписку и перенесены им в Мало-Берестовицкий костёл, кроме образа Божией Матери со славянской надписью”.
Адкуль такая вялікая колькасць пахаванняў? Хто спачываў ў падземных крыптах касцёла?
У першую чаргу тут хавалі ўладальнікаў мястэчка, членаў іх сем’яў і блізкіх ім людзей. Разам з тым можна гаварыць пра заможных фундатараў і апекуноў касцёла не толькі з Вялікай Бераставіцы, але і з іншых мясцовасцей. Не сакрэт, што мецэнатамі бераставіцкага касцёла ў той ці іншай ступені былі прадстаўнікі родаў Тышкевічаў, Сапегаў, Язлавіцкіх. Ахвяравала сродкі на карысць бераставіцкага касцёла і дробная шляхта. У старых рэестрах ёсць, напрыклад, прозвішчы жахароў Вялікіх Эйсмантаў. У той час Эйсманты лічыліся шляхецкімі ваколіцамі. У тых жа рэестрах сустракаюцца прозвішчы мяшчан г.Гродна, якія таксама рабілі завяшчанні на карысць касцёла у Бераставіцы. Варта ўзгадаць яшчэ і духоўнае саслоўе – мясцовых настаяцеляў, вікарыстаў, законнікаў, выкладчыкаў прыкасцёльнай школы, братчыкаў, арганістаў. Не выключана, што многія з іх знайшлі апошні спачын у крыптах гэтага храма.
Ніжэй прыведзены спіс некаторых ўладальнікаў Вялікай Бераставіцы, якія былі пахаваныя ў мясцовым касцёле:
ЕЖЫ ЮР’ЕВІЧ ХАДКЕВІЧ (памёр 26 кастрычніка 1595 г.), сын Юрыя Аляксандравіча Хадкевіча, стараста генеральны жмудзкі, маршалак Галоўнага Трыбуналу Літвы, мецэнат, які забяспечыў бераставіцкі касцёл значнымі зямельнымі ўгоддзямі, дарагім посудам і іншым алтарным інвентаром.
ГЕРАНІМ ЮР’ЕВІЧ ХАДКЕВІЧ (памёр 1617 г.), сын Юрыя Аляксандравіча Хадкевіча, родны брат Ежы Хадкевіча, каштэлян Віленскі, стараста і генеральны адміністратар берасцейскай эканоміі, фундатар пабудовы касцёла ў Росі (1611), які перадаў на карысць бераставіцкага касцёла новыя землі з сажалкамі і млыном, выдзяліў значныя сродкі на парафіяльную школу.
КШЫШТАФ ХАДКЕВІЧ (памёр 1652 г.), другі сын Гераніма Хадкевіча, каштэлян віленскі, ваявода віленскі, стрыечны брат, паплечнік і таварыш вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча, фундатар кляштару дамініканаў у Наваградку, закону сёстраў-бенедыктынак у Менску, мецэнат віленскага езуіцкага калегіума.
ЕЖЫ КАРАЛЬ і МІХАЛ КАНСТАНЦІН – сыны ўладальнікаў Бераставіцы Яна Казіміра і Соф’і Хадкевічаў, якія ў 1653 г. на варшаўскім прадмесці Прага памерлі ад чумной заразы, пасля чаго целы іх былі прывезены ў мястэчка і пахаваны ў крыптах мясцовага касцёла.
ЯН КАЗІМІР ХАДКЕВІЧ (памёр 1660 г.), каштэлян віленскі, малодшы сын Кшыштафа Хадкевіча, шчодры фундатар бераставіцкага касцёла; узбагаціў яго каштоўным інвентаром, асадзіў пры ім брацтва Св. Анёлаў-Ахоўнікаў і адліў для касцёла масіўны звон, на якім выбіў сваё імя, а таксама імя жонкі Соф’і.
СОФ’Я ХАДКЕВІЧ з Пацаў (памерла 1665 г.), жонка Яна Казіміра Хадкевіча, дачка падканцлера літоўскага Стэфана Паца, мецэнатка бераставіцкага касцёла і парафіяльнай школы, імя якой было выбіта на самым вялікім звоне касцёла; пасля смерці сыноў дадаткова фундавала ў касцёле алтарыю, пабудавала там капліцу і прама пад ёй у крыпце сямейны склеп для пахавання.
ГАННА ХАДКЕВІЧ (памерла 1690 г.) дачка Яна Казіміра Хадкевіча, апошняя ўладальніца Бераставіцы з роду Хадкевічаў, віленская каштэлянка, фундатарка пабудовы філіляльнага касцёла ў Рудаве, не выключана што яна таксама магла быць пахаваная ў крыптах бераставіцкага касцёла.
ЮЗАФ КАСАКОЎСКІ – з пазнейшых пахаванняў — скончыў жыццё 6 чэрвеня 1916 г. у С.-Пецярбургу. Граф, перадапошні ўладальнік Вялікай Бераставіцы, фундатар пабудовы ў мястэчку новага касцёла пад тытулам Перамянення Пана і новага суперсучаснага палацу ў маёнтку з вадаправодам, уласнай электрастанцыяй і фотамайстэрняй.
Сяргей Лушчык, краязнаўца