Значэнне паняцця «якасць» і яго складаючых абмеркавалі юныя чытачы Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі падчас пазнавальнай віктарыны «Якасць – твар беларускага брэнда».
– Растлумачыць дзецям ясна і зразумела, што значыць якасць, справа – не з простых. Але на сустрэчы ў бібліятэцы мы паспрабавалі гэта зрабіць, – расказала бібліятэкар Малабераставіцкай ІСБ Зоя Хлебнікава. – Школьнікі выказвалі свае думкі наконт таго, якім чынам кожны з нас можа паўплываць на якасць жыцця ў нашай краіне. І прыйшлы да высновы, што зрабіць гэта можна сумленнай вучобай і працай. Дзе б мы ні жылі – у маленькай вёсцы ці ў вялікім горадзе – галоўнае, з адказнасцю і стараннем выконваюць сваю работу і добра вучыцца.
Завочна юныя чытачы пабывалі на вядомых прадпрыемствах Беларусі і пазнаёміліся з прадукцыяй нашых нацыянальных брэндаў, якія сталі знакамітымі на ўвесь свет менавіта з-за сваёй якасці. Сярод знакамітых брэндаў Беларусі – машынабудаўнічыя гіганты і буйныя вытворцы тэхнікі, сучасныя хімічныя прадпрыемствы і інавацыйныя ІТ-кампаніі з сусветным імем, папулярныя маркі адзення і абутку, якасныя прадуктовыя брэнды. Гэта БелАЗ, Беларуськалій, МАЗ, МТЗ (“Беларус”), Беларускі металургічны завод, Белшына, Нафтан, Мінскі завод колавых цягачоў, ATLANT, Гефэст, Mark Formelle, Conte, БЕЛІТА-ВІТЭКС, Санта Брэмар, Камунарка, Спартак, Савушкін прадукт і іншыя.
Прыемна, што ўжо з малых гадоў дзеці ведаюць пра дасягненні Беларусі ў розных сферах. Яны актыўна дапаўнялі аповяд бібліятэкара ўласнымі фактамі. І з задавальненнем частаваліся смачнымі брэндавымі цукеркамі Мінскай кандытарскай фабрыкі “Слодыч”.
Святлана ГАНЧАРОВА