Год гістарычнай памяці. Чытаем беларускае

Лента новостей Общество

Бераставіцкая раённая бібліятэка прадстаўляе ўвазе чытачоў новае паступленне літаратуры, прымеркаванае  да Года гістарычнай памяці. Маладому пакаленню вельмі важна ведаць, хто такія беларусы, адкуль мы пайшлі, як сфармаваліся, якая наша місія, што мы можам сказаць пра сваю зямлю, пра сваю культуру, пра саміх сябе. Выданні будуць карысныя не толькі гісторыкам, культуролагам, але і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Вольскі, В. Ф. Падарожжа па краіне беларусаў: нарысы / Віталь Вольскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. — 318 с. ББК 84 (4Беи)

У творы пісьменнік прапаноўвае чытачам тры падарожжы: «Палёт скрозь стагоддзі», «Падарожжа па сталіцы», «На прасторах Беларусі». Гэта кніга пра далёкае і блізкае мінулае Беларусі, пра час, які быў добра вядомы пісьменніку ў 60-70-я гады. В. Вольскі вельмі падрабязна апісвае Мінск, баявыя і працоўныя подзвігі яго жыхароў. У прадмове да кнігі, якая мае назву «Паветраныя лайнеры і кілім-самалёт», пісьменнік запрашае сваіх чытачоў у цудоўнае падарожжа ў мінулае. Гэта гісторыя падобна на казку, таму ляцець туды лепш на казачным кілім-самалёце, захваціўшы фантазію і экскурсавода-пісьменніка.

Ліпскі, У. С. Цар: раман / Уладзімір Ліпскі; мастакі: Георгій Лойка, Леанід Данелія. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2020. — 352 с.: іл. ББК 84 (4Беи)

Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый трона: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай? На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана нястомны і дапытлівы вясковец Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар. У творы даследуецца беларускі след царавання Дзімітрыя і паказаны шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву.

Саверченко, И. В. Канцлер Лев Сапега / Иван Саверченко. — Минск: Адукацыя і выхаванне, 2022. — 64 с.: іл. ББК 63.3 (4Беи)

В книге в занимательной форме освещается деятельность блестящего политика и дипломата Великого Княжества Литовского Льва Сапеги (1557-1633). Раскрывается его исключительный вклад в построение правового государства, создание Статута 1588 г., укрепление суверенитета и независимости Отчизны. Издание содержит многочисленные иллюстрации, в том числе редкие гравюры, репродукции картин и литографий, дополняющие очерк жизни Сапеги. Как рассказал сам автор, «наши земли были посредником между Европой и Московской Русью, поэтому то сложное время я показал через историко-документальное произведение. Над ним я работал начиная с 1992 года». Важную роль для читателей играет не только само произведение, но и форма его подачи, художественное оформление и наполнение.        

Чаропка, В. К. Ян Караль Хадкевіч: да 400-годдзя Хацінскай бітвы / Вітаўт Чаропка. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021. — 192 с.: іл. ББК 63.3(4Беи)

 «Ян Караль Хадкевіч» Вітаўта Чаропкі — грунтоўнае і добра ілюстраванае выданне, якое апісвае лёс выбітнага гетмана ВКЛ. Перамогі пад Кірхгольмам і Хоцінам на доўгія стагоддзі праславілі гэтага ваяра і зрабілі памяць пра імя Яна Караля неўміручай. Кніга мае шматлікія ілюстрацыі, гравюры, рэпрадукцыі карцін, якія дапаўняюць нарыс жыцця гетмана. Выдадзена да 400-годдзя славутай бітвы пад Хацінам (1621) і адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

 Як многа гавораць мне назвы такія: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / уклад. Алеся Бадака; мастак Міхаіл Дайлідаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. — 159 с. — (100 вершаў). ББК 84(4Беи)

У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі.

Інга Антановіч, бібліёграф аддзела інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *