Гасцям «Бераст-Фэсту» была прапанавана багатая канцэртная праграма

Бераст-Фэст Культура Лента новостей Общество

На сцэне летняга амфітэатра з канцэртнай праграмай “Глыток лета” выступіў поп-фолк-гурт “Гулянка”. Высокапрафесійнае і пранікнёнае выступленне вакалістаў пакінула ў бераставічан яркія незабыўныя ўражанні.

Нікога не пакінула абыякавым і выступленне фолк-шоу “Забабоны” з горада Мінска. Артысты пакарылі гледачоў літаральна з першай песні! Вяселыя народныя песні і танцы сталі сапраўдным упрыгожаннем свята.

Прыйшліся па душы бераставічанам і гасцям пасёлка музычныя віншаванні беларускай спявачкі з Гродна Аліны Чыжык.

Канцэртная праграма працягнецца дыска-праграмай кавер-гурта “Hit Hunter” і гурта “Сандалі”, шоу агню і свету калектыву “Bazinga” з горада Гродна і святочнай дыскатэкай.

Ганна ПУГАЧЭЎСКАЯ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *