Гасцей свята частавалі на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна

День Независимости Лента новостей Общество

На падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна для гасцей свята былі падрыхтаваны не толькі канцэртныя і гульнёва-забаўляльныя праграмы, але і спецыяльныя пачастункі.

Напрыклад, СУП “МілкАгра” правёў дэгустацыю розных гатункаў марожанага, у КСУП “Пагранічны-Агра” можна было пакаштаваць смажанае парася на ражне, у КСУП “Варанецкі” прапаноўвалі дэгустацыю страў традыцыйнай польскай і беларускай кухні, ААТ “Малабераставіцкі элітгас” падрыхтаваў выставу- дэгустацыю страў з бульбы. На пляцоўцы аграфірмы “Стары Дворац” прапаноўвалі смачную яешню, у РСУП “Алекшыцы” – салодкія прысмакі, у КСУП “Пархімаўцы” працаваў фуд-корт “Пархімаўскі фіш-лайт”, а у РУСП “Массаляны” праходзіла дэгустацыя хлебных вырабаў і печыва.

Ірына МІКЛАШ

Фота аўтара і Алены Аліферовіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *