Дэкада «Залаты ўзрост» на Бераставіччыне. У райбібліятэцы адбылося святочнае пасяджэнне клуба «Паклічу сяброў»

К сведению граждан Лента новостей Общество

У рамках дэкады «Залаты ўзрост» Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага сабрала ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання пажылых людзей “Паклічу сяброў” на святочнае пасяджэнне. Мэта сустрэчы – аддаць даніну павагі старэйшаму пакаленню, перад якім мы ў неаплатным даўгу, напоўніць жыццё пажылых людзей цяплом і святлом.

Бібліятэкары прапанавалі гасцям установы пазнавальна-забаўляльную праграму “Как молоды мы были”.

Вядучыя цёпла павіншавалі віноўнікаў урачыстасці са святам веры, мудрасці і дабрыні. Бібліятэкар Наталля Ляўковіч прачытала душэўныя вершы.

За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў” спявалі песні сваёй маладосці, чыталі байкі і аўтарскія творы, успаміналі жыццё. А яшчэ актыўна і з юным запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.  Госці правялі ў бібліятэцы прыемныя хвіліны адпачынку, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Алена Сілкова і дырэктар Бераставіцкай райбібліятэкі Святлана Станкевіч, якія сардэчна павіншавалі прысутных з Днём пажылых людзей, пажадалі ім моцнага здароўя і даўгалецця.

Інга Антановіч, бібліёграф Бераставіцкай райбібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *