Падчас святочнага гуляння ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы можна было адпачыць за столікамі і падсілкавацца гарачымі шашлыкамі, мясной прадукцыяй, напоямі і шматлікай выпечкай, гандаль якімі быў наладжаны ў павільёнах Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Адбылася дэгустацыя вырабаў вытворчасці ААТ “Малочны Мір” і Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
У гандлёвых кропках індывідуальных прадпрымальнікаў можна было набыць салодкую вату, попкорн, забаўкі і цацкі для дзяцей.
Святлана Ганчарова, фота аўтара