Да герба і сцяга з пашанай. У Масалянскай бібліятэцы адбыўся патрыятычны ўрок

Лента новостей Образование

Патрыятычны ўрок “Да герба і сцяга з пашанай” адбыўся ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” ў межах святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў, шляхам іх станаўлення, развіцця і зацвярджэння, даведаліся аб значэнні колераў і вобразаў. Атрыманыя веды юныя чытачы замацавалі, адказваючы на пытанні віктарыны “Колеры маёй Беларусі”.

Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства разам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Ірына КАНЕЎСКАЯ, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *