Цікава, займальна і пазнавальна прайшоў тыдзень беларускай мовы ў Старадварэцкай базавай школе

Лента новостей Образование Общество

З 19 па 24 лютага ў Старадварэцкай базавай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы. Словы “Роднай мовы гук чароўны” сталі лейтматывам тыдня. Вельмі спадабалася рабятам і была “гаспадыняй” на працягу ўсіх дзён акцыя “ Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску!”.

У рамках тыдня вучням была прапанавана выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, віртуальная экскурсія “Людзі на вайне”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. На працягу тыдня ў Інстаграм праходзіў анлайн – чэлендж “Льецца мова”, дзе рабяты з глыбокім пачуццём чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні і настаўнікі школы паўдзельнічалі ў абласным дыктанце “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”.

А з якім задавальненнем рабяты наведалі аўкцыён “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”! А вось на перапынках усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў незвычайным караоке па-беларуску “Мова родная – мова народная”.

На працягу ўсяго тыдня дзеці мелі магчымасць дакрануцца да лексічнага багацця беларускай мовы, адчуць яе хараство і мілагучнасць. І самае галоўнае: вучні школы, носьбіты беларускай мовы, яшчэ раз усвядомілі сябе сапраўднымі грамадзянамі нашай цудоўнай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Галіна Цімошка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Старадварэцкай базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *