У філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў час патрыятызму «Чорны попел вайны. Попел Халакосту», прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.
У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел вучні старэйшых класаў Малабераставіцкай СШ і пагранічнікі заставы “Сямёнаўка”.
Вядучыя расказалі, што такое Халакост, зачыталі ўспаміны сведкаў таго жудаснага часу.
Вучні прачыталі вершы савецкага паэта Мусы Джаліля, які сам перажыў жахі нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў.
Цікавымі і пазнавальнымі былі звесткі пра два гродзенскія гета з кнігі Беніяміна Ерузаліма “Боль памяці”.
Адбылася прэзентацыя тэматычнай кніжнай выставы.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі