Працаваць моладзі ў СВК “Макараўцы” падабаецца

Кожны з нас – будаўнік свайго лёсу. Складваецца ён у людзей па-рознаму, але ёсць пры гэтым адна непрыкметная на першы погляд асаблівасць, якая прымае часам кардынальнае значэнне. Калі чалавек, асабліва малады, па натуры аптыміст, дык і цяжкасці ён перанясе дастойна, зможа рэалізаваць свой патэнцыял. Пагутарыць з дзяўчатамі і хлопцамі, якія працуюць у нашых сельгаскааператывах, заўсёды […]

Подробнее

На цукровай плантацыі СВК «Макараўцы”

Цукровыя буракі ўбіраюць кожны год згодна з графікам, інакш буракапрыёмны пункт і перапрацоўшчыкі не справяцца адразу з вялікім аб’емам работ. А пакуль што “салодкія карані” на прасторных палетках даспяваюць, наліваюцца сокам, назапашваюць цукрыстасць. У СВК «Макараўцы” цукровая плантацыя займае 600 гектараў. Гатункі выбралі перспектыўныя, з багатым патэнцыялам. Гэта Нэнсі, Фларата, Барута, Сі Бадзі, Радэрыка і […]

Подробнее

Маладым спецыялістам у СВК “Малабераставіцкі элітгас” падабаецца

“Нам тут падабаецца!” — такое меркаванне выказаў малады спецыяліст, нядаўні выпускнік Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, тэхнік-электрык СВК “Малабераставіцкі элітгас” Юрый Данільянц. А яго новыя сябры, якім таксама пашчасціла трапіць працаваць у гэтую моцную і перспектыўную гаспадарку на Бераставіччыне, згодны з ім. Маладыя людзі літаральна свецяцца ад таго, што “пайшлі на свой хлеб”. Кожны з нас памятае […]

Подробнее

“Гаспадарка эфектыўна развіваецца”

– так гаворыць пра СВК “Цецяроўка” намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Марыя Некала. На гэтай пасадзе яна ўжо 16 гадоў, а раней працавала загадчыкам пункта штучнага асемянення жывёлы на свінакомплексе. Карэнная сяльчанка, нялёгкую працу ў аграрнай вытворчасці яна ведае “па сабе”, таму адносіны яе да кожнага члена калектыву гаспадаркі цёплыя і шчырыя. А такая дзейсная […]

Подробнее

Нарыхтоўка кармоў ідзе на Бераставіччыне

Надвор’е ў гэтым годзе не спрыяла ні збожжавым, ні травам… Супрацьстаяць яго “капрызам” можна з дапамогай сучасных тэхналогій. Строгае захаванне тэхналогій дапамагае эфектыўнаму добраму гаспадаранню. Зараз у сельгаскааператывах стараюцца павялічыць запас кармоў і надаюць асаблівы акцэнт іх якасці. Трэці ўкос траў і іх закладка ў траншэі вядзецца ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі. У полі зроку […]

Подробнее

У Бераставіцкім раёне ўшанавалі першых “тысячнікаў”

Узнагароджванне экіпажаў камбайнаў, якія першымі ў раёне ў сваіх класах камбайнаў намалацілі тысячу тон зерня, прайшло на Бераставіччыне. Сярод лідараў – два экіпажы з СВК імя Варанецкага: старшы камбайнер Андрэй Аўтух і камбайнер Дзяніс Рапекта (камбайн “Лексіён”) і старшы камбайнер Сцяпан Талочка і камбайнер Андрэй Севяртока (камбайн “Джон Дзір”), а таксама экіпаж камбайна “Мега-208” з […]

Подробнее

Перадавікі ўборкі на Бераставіччыне

Сярод камбайнераў камбайнаў класа “Лексіён” (на 2 жніўня ўключна) наперадзе Андрэй Аўтух з СВК імя Варанецкага, які намалаціў 996 тон збожжа. Сярод камбайнераў групы камбайнаў “Джон Дзір”, КЗС-1218, Ліда-1600 пераможцам стаў Сцяпан Талочка з СВК імя Варанецкага – 970 тон. Сярод камбайнераў камбайнаў класа Ліда-1300 наперадзе Аляксандр Ярашук з СВК “Макараўцы” – 487 тон збожжа. […]

Подробнее

На Бераставіччыне распачалі сезон корманарыхтоўкі

Нарэшце ўсталяваўшаеся цёплае сухое надвор’е дазволіла земляробам прыступіць да нарыхтоўкі кармоў. На трэцім вытворчым участку “Паплаўцы” СВК “Малабераставіцкі элітгас”, якім загадвае Сяргей Хабец, першыя тоны сена пачалі скручваць у рулоны ў апошні дзень мая. Усё нарыхтаванае сена вывезлі ў той жа дзень на мясцовую жывёлагадоўчую ферму для кармлення цялят. А ў мінулую сераду каля вёскі […]

Подробнее

Галоўны энергетык РУСП “Масаляны” Сяргей Анохін — чалавек адказны

Галоўны энергетык і інжынер механізацыі жывёлагадоўчых ферм РУСП “Масаляны” Сяргей Анохін (на здымку) – ураджэнец Мінскай вобласці. Гэтая вобласць, як і наша, вылучаецца ў рэспубліцы поспехамі ў сельскай гаспадарцы. Там добра развіваецца раслінаводства і жывёлагадоўля. А агракамбінаты Міншчыны вядомыя нават за мяжой. Напрыклад, агракамбінат “Сноў” вядомы высокай ураджайнасцю збожжавых – звыш 82 цэнтнераў з гектара […]

Подробнее

Бераставіччына стала роднай для Наталлі Шульц

Пабачыць розныя краіны кожнаму чалавеку цікава. А пажыць там, адчуць асалоду ад маляўнічай прыроды і краявідаў, паглыбіцца ў нацыянальныя звычкі, пасябраваць з людзьмі — дае яшчэ большую радасць. Загадчык склада гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак СВП “АграМір” Наталля Шульц жыве ўжо ў трэцяй па ліку краіне і ў кожнай з іх бачыць адметны для сэрца куточак. […]

Подробнее

У СВК “Малабераставіцкі элітгас” ідуць у нагу з часам

Магчыма, што ні адна сельскагаспадарчая культура не вызначаецца такой незвычайнай і цікавай гісторыяй, як бульба. Радзімай яе лічыцца далёкая Паўднёвая Амерыка. У сонечных Чылі і Перу індзейцы пачалі займацца ёю больш за 5 тысяч гадоў таму. Ужыванне мяса без бульбы яны вобразна і трапна параўноўвалі з “жыццём без кахання”. І сапраўды, зараз у многіх краінах […]

Подробнее

Работа ў камандзе – адзнака часу

У СВК “Малабераставіцкі элітгас” шмат людзей, праца якіх, магчыма, на першы погляд і непрыкметная, але вельмі патрэбная і важная. Іх маленькі сакрэт, які дапамагае крок за крокам рабіць гаспадарку моцнай нават у няпростых эканамічных умовах, зусім нескладаны. Калі падтрымліваць адзін аднаго, падстаўляць плячо, дык тады лягчэй пераадольваць цяжкасці. Працаўнікі ў гэтым сельгаскааператыве, які можна назваць […]

Подробнее

На Бераставіччыне сеюць “каралеву палёў”

Кукуруза — адна з самых старэйшых у свеце і каштоўных злакавых культур. Гістарычнай радзімай яе лічыцца далёкая Амерыка. Па пасяўных пло­ш­чах у свеце кукуруза саступае толькі пшаніцы і рысу. Буйнае залацістае зерне з’яўляецца сапраўднай скарбонкай вітамінаў і мінералаў, утрымлівае таксама незаменныя амінакіслоты. Усё гэта зрабіла такую культуру па-сапраўднаму неацэннай у харчаванні людзей і кармленні жывёлы. […]

Подробнее

Сакрэт актыўнага даўгалецця Уладзіміра Яцэвіча

Вясна – адметная пара для вяскоўцаў. Прыемна ў гэты час палюбавацца на прасторныя абшары палёў. Яны быццам чакаюць руплівых людскіх рук, гатовы прыняць зерне і зазелянець густой шчоткай новых парасткаў. Вось і нядаўна ў СВК імя Варанецкага давялося пабачыць такую карціну. Невялічкі трактар павольна рухаўся па полі, а людзі вакол збіралі камяні. За рулём трактара […]

Подробнее