ПАЛКОЎНІК КАНЕЦКІ З ШАЛЯПКОЎ

Пісьмо па электроннай пошце прыйшло на сайт райвыканкама з Кіева. Таццяна Антонаўна Канецкая і яе сын Дзмітрый шукалі сваякоў свайго бацькі і дзеда, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі і іншых узнагарод, палкоўніка Антона Міхайлавіча Канецкага. Яны ведалі, што нарадзіўся ён у Вялікабераставіцкай воласці, але яны […]

Подробнее

Некалькі цікавых фактаў з гісторыі Бераставіцы

Перш чым прыступіць да расповеду наступных гісторый, адзначу, што аўтар раўназначна і з вялікай павагай адносіцца як да вернікаў-каталікоў, так і да праваслаўных, а ўсё, пра што пойдзе гаворка ніжэй, з’яўляецца выключна канстатацыяй гістарычных фактаў. Гісторыя першая. У верасні 1876 года была дазволена царскай цэнзурай і выйшла з друку ў Варшаве кніга ўладальніка Вялікай Бераставіцы […]

Подробнее

Бераставіцкая ратуша

Пры Польшчы (20-30-я гады ХХ ст.) фактычна ўвесь цэнтр Бераставіцы быў забудаваны адна-двухпавярховымі драўлянымі дамамі. Сярод гэтай шэрай забудовы выразна вылучаўся адзін стары доўгі прамавугольны будынак. Арыгінальны ў архітэктурным плане і вялікі па памерах, ён моцна адрозніваўся ад іншых драўляных хат, што шчыльна “туліліся” адна пры адной па перыметры Рынку – галоўнай плошчы мястэчка. А […]

Подробнее

Бездакорнае служэнне дыякана Канстанціна Валынцэвіча ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Бераставіцы

Многія праваслаўныя веруючыя напэўна бачылі пад сценамі храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы пахаванні святароў гэтай царквы. Адзін з помнікаў асабліва вызначаецца. Гэта – “канстанцінаў крыж”. Каменнае дрэва, перакрыжаванае часткамі ствала. Пасярэдзіне дрэва разгорнуты скрутак з апісаннем жыццёвага подзвігу дыякана Канстанціна Валынцэвіча (1836-1906), які больш як паўстагоддзя свайго жыцця прысвяціў служэнню царкве Святога Мікалая ў Бераставіцы. Яго […]

Подробнее

Мануфактура Мнішкаў у Бераставіцы

Аб дзейнасці ткацкай мануфактуры ў Вялікай Бераставіцы ў сярэдзіне ХVІІІ ст. мала хто ведае з бераставічан альбо не ведае зусім. Няма звестак пра яе і ў беларускай навуковай літаратуры. Звесткі пра гэта можна знайсці толькі ў біяграфіі тагачаснага ўладальніка мястэчка Ежы Аўгуста Мнішка (1715-1778), што змешчаны ў кнізе “Польскі слоўнік біяграфічны”( Том ХХІ/3, Варшава, 1976). […]

Подробнее

Пра Бераставіцкі раён зняты фільм з цыкла “Зямля беларуская”

На працягу двух дзён, 17 і 18 кастрычніка, на Бераставіччыне праходзілі здымкі мастацка-дакументальнага фільма пра наш раён з цыкла “Зямля беларуская” Агенцтвам тэлівізійнных навін (АТН) Беларускага тэлебачання . Амаль тры гады таму аўтары гэтага маштабнага цыкла вырашылі аб’ехаць 118 раёнаў Беларусі і расказаць пра кожны з іх. У фільмах — гісторыя рэгіёна і людзей, якія […]

Подробнее

Сеяльшчыца. Фота з сямейнага альбома Ніны Марцуль

Дваццацігадовы чытач, пэўна ж, і не здагадаецца, што робяць жанчыны на гэтым фотаздымку. Хаця ён не такі ўжо і стары, можа, саракагадовай даўнасці. — Мы з Надзеяй Канецкай загружаем насенным збожжам сеялку, — тлумачыць мая суразмоўца Н.Е.Марцуль. Удзвюх мы гартаем яе сямейны альбом. Шукаем у ім зусім іншыя фотаздымкі, ваеннай пары, бо я збіраюся пісаць […]

Подробнее

Вуліца Перэца. Ці была яна ў Бераставіцы?

Калі звярнуць у Бераставіцы з вуліцы Леніна на Кастрычніцкую (да вайны Дольную), і прайсці яшчэ метраў 40, то злева за “ветэранскім” магазінам трапляеш на невялікі тупіковы завулак. На ім сёння cтаяць усяго чатыры дамы. Далей дарога ўпіраецца ў плот, за якім знаходзіцца тэрыторыя гаражоў райвыканкама. Некалі пры Польшчы гэта быў не проста завулак. Тут пачыналася […]

Подробнее

Документы архивов свидетельствуют. Крестьянские бунты в Велико-Берестовицкой волости в 1905 году

Из донесения земского начальника 2-го участка Гродненского уезда губернатору о крестьянских бунтах  9 июня 1905 года Крестьянам дер. Старинцы, Лесневичи и Плюскаловцы Велико-Берестовицкой вол. при действии проверочной комиссии предоставлено сервитутное право пастьбы скота на известной площади в лесу владельца им. Велико-Берестовицы гр. Коссаковского. Несколько лет тому назад постановлением Гродненского лесоохранительного комитета разрешена владельцу имения постепенная […]

Подробнее

Бераставіцкія вуліцы ў даваенны час

Наўрад ці хто зможа сёння дакладна сказаць, колькі вуліц было да вайны ў Вялікай Бераставіцы і як яны ў той час называліся? Пры адсутнасці пад рукамі тагачаснага друкаванага плана мястэчка зрабіць гэта немагчыма, аднак афіцыйных архіўных матэрыялаў (у тым ліку картаў і планаў) адносна некалі невялікага цэнтра вясковай гміны было няшмат. А сёння ад таго […]

Подробнее

І вырашылі пабудаваць новы храм…

Праз некалькі месяцаў, а, менавіта, у лістападзе, споўніцца 140 гадоў Алекшыцкай царкве. Аб гісторыі пабудовы гэтага праваслаўнага храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, аб людзях, якіх ужо даўно няма ў жывых, а справа іх рук, душы і сэрца радуе і будзе радаваць многія пакаленні іх нашчадкаў, і будзе наш аповед. А пачыналася ўсё вясной 1864 […]

Подробнее

Такім было жніво ў 1957-м…

У разгары жніво. На палях працуе магутная і з дызайнерскага пункту гледжання проста-такі прыгожая тэхніка. Калі ў позніх прыцемках камбайны едуць праз вёскі ў мехмайстэрні, з хат бабуль і дзядуль выбягаюць іх гарадскія ўнукі, каб яшчэ і яшчэ раз палюбавацца на дзівосныя “Палессе”, “Джон Дзіры”, “Лексіёны”… У такі жніўны час Генрыху Станіслававічу Занеўскаму з Вялікай […]

Подробнее

Равеснік адмены прыгоннага права

Роўна 150 гадоў назад, як сведчыць надпіс зроблены над цэнтральным акном франтона, быў пабудаваны гэты каменны будынак. А знаходзіцца ён побач з вёскай Краснікі, што на тэрыторыі РУСП “Масаляны”. Захавалася, праўда, толькі частка будынку, ці да-кладней, сцены ад яго. Але па ўсім відаць, што быў ён некалі вельмі прыгожым. У свой час у мясцовым саўгасе […]

Подробнее

Бой каля Людзвінова

…Ішоў чацвёрты ці пяты дзень вайны. Фашысты ўжо гаспадарылі на тэрыторыі нашай Бераставіччыны. Але лясамі яшчэ—групамі ці па некалькі чалавек—прабіраліся на Усход, да лініі фронту, чырвонаармейцы. Многія, сутыкнуўшыся з немцамі, загінулі. Нядаўна мне расказалі пра кароткі бой, які разгарэўся каля вёскі Людзвінова. Расказвалі некалькі чалавек: адны самі былі сведкамі яго, другія чулі пра тое ад […]

Подробнее