Нараджэнне бераставіцкай вавёркі

У гарадской геральдыцы Беларусі шмат цікавых гербаў з легендамі, якія адлюстроўваюць гістарычны шлях станаўлення мястэчка ці горада. Герб “Вавёрка” Вялікай Бераставіцы вылучаецца сярод іх. Упершыню герб быў зацверджаны польскім каралём Аўгустам ІІІ Саксонскім 2 жніўня 1754 г. у Варшаве спецыяльным Прывілеем на самакіраванне. Ініцыя­тарам надання магдэ­бургскіх правоў для Бераставіцы стаў яе тагачасны ўладальнік граф Ежы […]

Подробнее

Званы старога бераставіцкага касцёла

У кастрычніцкім выпуску “Нашага мінулага” за 2014 год гаворка ішла пра архі­тэктурныя асаблівасці ста­рога бераставіцкага кас­цё­ла. Сёння мы працягваем гэту тэму. Кранаючы тэму архітэк­туры старога касцёла ў Вялікай Бераставіцы, і, у прыватнасці, вежаў-званіцаў, якія некалі ўпры­гож­валі кампа­зіцыю гэтага ве­ліч­­нага храма, лічу неабходным спыніцца пад­рабяз­ней на харак­та­рыстыках самых званоў. Нагадаю чыта­чам, што касцёл Звес­та­вання Пан­ны Марыі […]

Подробнее

На берестовицкой земле — спустя 75 лет

Узнав, что к нам в поселок приедут гости из Израиля, корни которых здесь, на нашей земле, не мог оставаться равнодушным к этому событию. Тема довоенного прошлого Берестовицы интересует меня давно, и, конечно, в этой связи жизнь берестовицких евреев, поскольку они составляли тогда более одной трети от всего населения местечка. Два года назад мы уже публиковали […]

Подробнее

Ці меў стары бераставіцкі касцёл дзве вежы?

Калі ў сучасных энцыклапедычных даведніках Беларусі і краязнаўчых выданнях адкрыць старонку, звязаную з гісторыяй і архітэктурна-мастацкімі характарыстыкамі бераставіцкага касцёла Візітацыі Панны Марыі, то ў большасці з іх можна прачытаць, што галоўны (заходні) фасад пабудовы — бязвежавы, падзелены пілястрамі на тры часткі і завершаны ступеньчатым атыкам, сярэдняя ўзвышаная частка якога ўвенчана франтонам з авальнай нішай у […]

Подробнее

“Знамя Советов” – першая раённая газета

Як вядома, Вялікая Бераставіца была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16 ліпеня, а Крынкі – 20 ліпеня 1944 года. І ў той жа дзень у Крынкі прыбыла група ўпаўнаважаных ЦК Кампартыі Беларусі і Урада БССР для аднаўлення савецкай улады на тэрыторыі Крынкаўскага раёна. Узначальвалі групу Д.А. Блінаў і А.Г. Шламанаў, якія рашэннем ЦК КПБ былі зацверджаны […]

Подробнее

Народная адукацыя на Бераставіччыне ў пасляваенны час

Пасля вызвалення Бераставіч­чыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне пачалося актыўнае аднаўленне народнай гаспадаркі, у тым ліку рамонт і падрыхтоўка школ да новага навучальнага года. Дакументы сведчаць, што на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 12 жніўня 1944 года, была заслухана справаздача загадчыка РайАНА А.У.Вінічэнкі аб падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года. Адзначалася, што з 35 школ большасць […]

Подробнее

Як у Бераставіцы будавалі клуб

У 14-ым нумары газеты за гэты год быў апублікаваны мой артыкул, прысвечаны цудатворнаму абразу Багародзіцы, які ў далёкім мінулым захоўваўся ў Рудаўскай уніяцкай царкве і ў сярэдзіне XVIII ст. быў перавезены адтуль уладальнікам гэтых земляў, кракаўскім каштэлянам Ежы Мнішкам, у Бераставіцу. Нагадаю, што драўляная царква існавала ў маёнтку Рудава яшчэ з хадкевічоўскіх часоў. Сёння мясцовасць, […]

Подробнее

Добраахвотнае пагадненне Аляксандра Хадкевіча

Шматтомнае выданне “Метрыка Вялікага княства Літоўскага” – важная крыніца па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны xiv-XVIII ст. Напрыклад, у кнізе запісаў №30 за 1480-1546 гг. (Мінск, 2008) можна даведацца аб падзеях на Бераставіччыне ХVI стагоддзя і пра яе першага ўладальніка Аляксандра Хадкевіча (1475 – 1549). У гэтую кнігу запісана “Зознане (засведчанне) перад яго каралеўскай міласцю Жыгімонтам […]

Подробнее

Трагічная дата ў гісторыі Бераставіччыны

У жнівеньскія дні па ўсёй Еўропе адзначалася трагічная дата ў гісторыі – пачатак Першай сусветнай вайны. У Берліне, Амстардаме, Парыжы, у Лондане і ў іншых сталіцах адкрываліся новыя помнікі, хаця там іх многа было і раней. У храмах служылі паніхіды па загінуўшых… У Маскве ў першыя дні жніўня, з удзелам расійскага Прэзідэнта, нарэшце адкрыты мемарыял, […]

Подробнее

Культурнае жыццё на Бераставіччыне ў 40-ыя — 60-ыя гады мінулага стагоддзя

Раённы аддзел культурна-асветніцкай работы быў утвораны ў кастрычніку 1945 года. У красавіку 1946 года камсамольцы і моладзь Рудавы прыступілі да рамонту і абсталявання пад клуб аднаго з памяшканняў былога маёнтка. Такая ж работа пачалася і ў Бераставічанах. У ліпені 1946 года адбыўся І раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Лепшымі былі прызнаны самадзейныя артысты Хамантоўскага сельсавета (у […]

Подробнее

Будаўніцтва ў Бераставіцкім раёне ў першую ваенную пяцігодку

План капітальнага будаўніцтва на 1945 год Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў 11 лістапада 1944 года. У ім прадугледжвалася пабудаваць лесапільны завод на станцыі Бераставіца, школы ў Рымуцеўцах, Пыхоўчыцах, Лапенеўцах і Парэччы, распачаць будаўніцтва кінатэатра, гасцініцы на 20 месцаў, ветэрынарнай лячэбніцы, раённай амбулаторыі, санэпідэмстанцыі. На пасяджэнні бюро райкама партыі, якое адбылося 12 снежня 1944 года, было […]

Подробнее

Станаўленне аховы здароўя на Бераставіччыне ў пасляваенны час

Пасля вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адразу ж быў створаны раённы аддзел аховы здароўя. Яго ўзначаліла – з ліпеня 44-га па жнівень 47-га – фельчар Соф’я Сяргееўна Аўчыннікава (Раманцэвіч). У раён накіроўвалі ўрачоў, першымі на працу на Бераставіччыну прыехалі Ніхенцій Самуілавіч Віннікаў, Ксенія Арсеньеўна Пратасава (Мацапура), Лідзія Паўлаўна Ермалаева (Фальковіч) і іншыя. У 44 — […]

Подробнее

Да 70-годдзя ўтварэння Бераставіцкага раёна

Нядаўна мы адсвяткавалі вельмі значную для ўсёй краіны дату – 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А 20 верасня жыхароў Бераставіччыны чакае яшчэ адзін не менш значны юбілей – 70-годдзе ўтварэння раёна. “Бераставіцкая газета” пачынае друкаваць цыкл матэрыялаў, прысвечаных гэтай важнай падзеі і людзям, якія ўнеслі значны ўклад ў пасляваеннае аднаўленне і далейшае развіццё народнай […]

Подробнее

Прафесар скульптуры з Вялікіх Эйсмантаў

Шляхецкі род Ельскіх вядомы на Гродзеншчыне з ХVI – XVII ст.ст. Некаторыя прадстаўнікі гэтага роду ў розныя часы пражывалі на тэрыторыі сучаснага Бераставіцкага раёна. Напрыклад, першым урачом у Вялікай Бераставіцы працаваў Леон Ельскі ў 1924-1930 гг., граф Адам Ельскі валодаў маёнткам Гольні ў ХІХ – пач. ХХ ст., памешчык Антоній Ельскі трымаў маёнтак у Эйсмантах […]

Подробнее