30 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла хвіліна юрыдычнай граматнасці “Абарані сябе. Зрабі гэта правільна” для выхаванцаў школьнага лагера “Сонейка”.
На мерапрыемства запрасілі ўчастковага інспектара міліцыі Бераставіцкага РАУС маёра Віктара Котава. Падчас гутаркі дзеці даведаліся, як правільна паводзіць сябе ў час канікул, як весці сябе на дарозе. Паколькі цёмны час сутак падоўжыўся, павысіліся патрабаванні да нашэння флікера.
Падчас гутаркі былі ўзняты пытанні бяспечнага выкарыстання веласіпеда, самаката, скейт-борда. Школьнікам нагадалі, як правільна сябе паводзіць, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вуліцы і дома.
Інспектар закрануў і тэму дамашняга гвалту. Віктар Котаў паведаў вучням пра адказнасць бацькоў за бяспечнае выхаванне сваіх дзяцей.
Дзеці пазнаёміліся з літаратурай тэматычнай выставы. У даступнай форме даведаліся пра правы і абавязкі дзяцей у кнізе Рыгора Остэра “Права дитёнышей”. Напрыканцы мерапрыемства падвялі вынік: правільныя паводзіны – надзейная ахова і бяспечнае дзяцінства.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі